Вадзім Саранчукоў: ідзе зачыстка грамадзянскай супольнасці
Улады Беларусі, а дакладней Міністэрства юстыцыі ініцыюе ліквідацыю аб’яднання БНФ «Адраджэньне». Справу каментуе выконваючы абавязкі старшыні арганізацыі Вадзім Саранчукоў:
Гэта частка планавай кампаніі па зачышчэнні любой актыўнасці, якая ёсць. Прад’яўляюць пэўныя прэтэнзіі, але насамрэч усе гэтыя прэтэнзіі базуюцца не на законе. „Часам не да законаў”, і ўсе дзеянні дзяржапарату з гэтым супадаюць”.
Па словах палітыка прадстаўнікі арганізацыі нават фізічна не могуць выканаць розныя патрабаванні:
Да нас былі патрабаванні самага рознага кшталту: прадстаўляць розныя дакуманты, агульныя спісы сябраў. Ясна, што гэта патрабаванні невыканальныя. Апошнія паперы якія прыходзілі згодна з гэтым лістом, які мы атрымалі ўчора, прыходзілі акурат нібыта ў дзень вобшукаў у офісе арганізацыі. У нас забралі ўсе дакуманты. Ясна, што ніякіх тлумачэнняў мы фізічна не маглі атрымаць.
Падрыхтоўчая сустрэча бакоў па справе ліквідацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне прызначаная на 20 жніўня ў Вярхоўным Судзе Рэаспублікі Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя