Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае пісаць лісты зняволеным калегам



„Напішы вясноўцу ліст” — да такой ініцыятывы прапануе далучыцца праваабарончы цэнтр “Вясна”. С падрабязнасцямі — Ева Бардзілоўская:

Праваабарончы цэнтр “Вясна” прапануе падтрымаць сваіх палітзняволеных калегаў і напісаць ім адкрыты ліст. У лісце вы можаце выказаць словы падтрымкі і распавесці пра сябе, напрыклад: што для вас азначае шлях да правоў чалаавека і як вы пазнаёміліся з праваабарончай дзейнасцю “Вясны”. Ліст трэба даслаць на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info. Усе лісты “Вясна” паспрабуе перадаць сваім калегам, а самыя цікавыя апублікуе ў сваіх сацсетках. Калі нават ліст не дойдзе, то пасля свайго вызвалення вясноўцы абавязкова прачытаюць усе лісты. Як казаў старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, нашая барацьба за правы чалавека працягваецца і за кратамі.

Таксама “Вясна” просіць дасылаць ёй і лісты-адказы ад сваіх палітзняволеных калег, калі вы іх атрымаеце.

За кратамі цяпер ўтрымліваюцца сем прадстаўнікоў “Вясны”. Марфа Рабкова, каардынатарка валанцёрскай службы “Вясны”, у СІЗА ўжо 11 месяцаў, а праваабаронца Гомельскай філіі “Вясны” Леанід Судаленка — сем месяцаў. З 14 ліпеня за краты трапілі старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч. Зняволенымі застаюцца таксама і два валанцёры “Вясны”— Андрэй Чапюк і Таццяна Ласіца.

Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя