Вярхоўны суд на 1 месяц прыпыніў дзейнасць Руху „За свабоду”
Дзейнасць Руху „За свабоду” прыпыненая на 1 месяц. Такое рашэнне прыняў 19 жніўня Вярхоўны суд, піша ў Фэйсбуку старшыня арганізацыі Юрась Губарэвіч.
За гэты час арганізацыя павінна выправіць праблемы з юрыдычным адрасам.
„На гэтым тыдні мы перадалі ў Мінюст усе неабходныя дакуманты, для размяшчэння па іншым юрадрасе. Што можа закрыць усе пытанні, калі толькі Мінюст не агучыць новыя”, — дадае Губарэвіч.
Рух „За свабоду” трапіў пад агульную дзяржаўную „зачыстку” грамадскіх арганізацый. 14 ліпеня ў офісе арганізацыі адбыўся ператрус, пасля чаго Следчы камітэт апячатаў памяшканне.
Беларускае Радыё Рацыя