Уладзімір Пуцін: Крызіс у Беларусі павінен вырашацца без вонкавага ўмяшання
20 жніўня ў Маскве праходзіць візіт канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель. У ходзе перамоў кіраўнікі дзвюх краінаў абмяркоўвалі будучыню газаправоду «Паўночны паток — 2», сітуацыю ў Афганістане, сітуацыю на усходзе Украіны і ў Беларусі.
Перамовы Меркель і Пуціна працягваліся амаль 3 гадзіны. Па выніках перамоваў прайшла прэс-канферэнцыя. Пуцін пацвердзіў, што сярод абмеркаваных тэмаў была і сітуацыя ў Беларусі.
– Канешне, размова ішла і пра стан спраў вакол Беларусі, гаспажа канцлер закранула і гэтую тэму. Лічым, што супярэчнасці ўнутры беларускага грамадства могуць быць вырашыны толькі ў рамках канстытуцыйна прававога поля і выключна самімі беларусамі, без вонкавага ўмяшання.
22 жніўня Ангела Меркель накіруецца ў Кіев дзеля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Ангела Меркель, якая апошнія 16 гадоў узначальвала урад Нямеччыны, у верасні пакіддае сваю пасаду.
Беларускае Радыё Рацыя