Лідары краінаў ЕЗ абмяркуюць сітуацыю ва Украіне



pobraneСёння ў Варшаве пройдзе сустрэча кіраўнікоў краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Галоўная тэма сустрэчы – саміт НАТО, запланаваны на верасень, і ўзмацненне ўсходняй фланкі альянсу.

На запрашэнне  прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага ў Варшаву прыедуць прэзідэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Славаччыны, Вугоршчыны, Балгарыі і Румыніі. Як паведамляе канцылярыя прэзідэнта Польшчы, галоўным пытаннем, якое будзе абмяркоўвацца, ёсць прыстасаванне НАТО да змененых умоваў бяспекі, з асаблівай увагай на адпаведную рэакцыю на новую мадэль дзеянняў Расеі ў непасрэдным суседстве альянсу. Браніслаў Камароўскі прыкладзе таксама намаганні дзеля выпрацоўкі супольнай пазіцыі ўсяго рэгіёна ў справе збітага над усходняй Украінай малайзійскага “Боінга”, паведамляе сайт прэзідэнта Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота glavred.info