Лідар гурта “Gods Tower” Уладзіслаў Наважылаў пакінуў Беларусь



Лідар гурта “Gods Tower” Уладзіслаў Наважылаў пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў бяспецы.

 

21 чэрвеня ў Гомелі Наважылава прызналі вінаватым у “абразе прадстаўніка ўлады” і прысудзілі тры гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу, паведамляе Рада беларускае культуры.

Летась у час масавых пратэстаў  Уладзіслаў Наважылаў пакінуў камэнтар на Youtube пад ролікам пра сустрэчу жыхароў Гомля і старшыні аблвыканкаму: «Соловей — крайне неразумный боров».

У выніку суд прысудзіў музыку тры гады „хіміі”.