У Шчэціне беларусы пікетавалі офіс кампаніі Yara Poland



У Шчэціне 20 жніўня беларусы зладзілі палітычны пікет побач з офісам кампаніі Yara Poland.

Арганізатар пікета Антось Койпіш зазначае:

– Беларуская дыяспара ў Шчэціне рабіла пікеты каля галоўнага прадстаўніцтва Yara ў Польшчы, якое як раз месціцца ў Шчэціне. Да нас здолела прыйсці больш за 30 беларусаў. Напрыканцы акцыі мы спрабавалі перадаць нашу петыцыю да прадстаўнікоў кампаніі Yara. Галоўная мэта нашай акцыі было паўплываць на кампанію Yara праз яе прадстаўнікоў, якія можа не ўсе ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі. Таксама данесці да прадстаўнікоў іншых кампаній, якія маюць офісы ў тым жа самым будынку. Спадзяюся, што гэта можа мець уплыў на агульнае кіраўніцтва ў Нарвегіі.

Антось Койпіш дадае, што беларусы Шчэціна напісалі петыцыю адносна кампаніі Yara, якая супрацоўнічае з рэжымам Лукашэнкі. Yara Poland супрацоўнічае і купляе калійную соль у „Белкалія”, тым самым падтрымліваючы нелегітымны рэжым.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя