Анонс перадачы «З Падляшша родам»: Вандроўка ў Кнарыды і Дубяжын



У чарговым выпуску «З Падляшша родам» прыпынімся ў дзвюх вёсках – Кнарыдах і Дубяжыне што ў Бельскай гміне. Чым цяпер жывуць людзі на нашых вёсках, што іх хвалюе, што прыносіць радасць і хто яны па нацыянальнасці?

Больш пра тое, чым жывуць цяпер і як жылі калісьці ў Кнарыдах і Дубяжыне, слухайце ў бліжэйшую нядзелю ў перадачы Валі Лаеўскай «З Падляшша родам: месцы, падзеі, людзі». Пачатак у 12.05 і 20.05 паводле польскага часу.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя