Генпракуратура: Тэлеграм-канал „Баста!” прызнаны экстрэмісцкім
Тэлеграм-канал „Баста!” рашэннем суда прызнаны экстрэмісцкім, паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.
„Пракуратура Маскоўскага раёна Менска прааналізавала інфармацыйныя паведамленні, размешчаныя ў Telegram-канале „Баста!”. Устаноўлена, што ў іх утрымліваліся заклікі да ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах, хуліганскіх дзеянняў, прымянення гвалту да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, — гаворыцца ў паведамленні. — У сувязі з гэтым на падставе закона Рэспублікі Беларусь „Аб супрацьдзеянні экстрэмізму” пракуратура падрыхтавала і накіравала ў суд заяву аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі названага рэсурсу экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Як адзначае Генпракуратура, судом задаволена заява пракурора ў поўным аб’ёме і дапушчана неадкладнае выкананне рашэння. Яго копія накіраваная ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакавання інтэрнэт-рэсурсаў, якія спрыяюць распаўсюджванню такіх матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
БелаПАН