Уладзімір Вялічкін: Ёсць людзі, якіх праваахоўныя органы не могуць дастаць
Па крымінальных палітычна матываваных справах працягваюцца суды на Берасцейшчыне. Самыя буйныя – гэта берасцейскія і пінскія беспарадкі, а таксама берасцейская карагодная справа, – адзначыў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Калі хтосьці будзе зашмат размаўляць падчас допыту, то могуць з’явіцца дадатковыя фігуранты гэтай справы. Але на сённяшні дзень пакуль што такіх не бачна. Магчыма, ёсць людзі, якіх нашы органы проста не могуць дастаць, таму што яны выехалі і іх справы чакаюць часу, калі гэтыя людзі вернуцца.
Уладзімір Вялічкін дадаў, што таксама варта не забываць пра сем’і палітвязняў і тых, хто праходзіць па крымінальных папалітычна матываваных справах. Ім патрэбная як псіхалагічная, так і матэрыяльная дапамога.