Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы выратавалі 12 нелегалаў 



Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы выратавалі 12 нелегалаў з вострава сярод затокаў ракі Нараў. Памежнікі ўбачылі нелегальных мігрантаў з верталёта — іх атачалі багністыя нізіны рачной поймы, паведаміла 20 жніўня польская Пагранслужба.

З-за цяжкай даступнасці месца верталёт не мог прызямліцца побач з людзьмі, якія цярпелі бедства. Пасля зніжэння вышыні адзін з супрацоўнікаў памежнай аховы саскочыў, каб аказаць першую дапамогу пацярпелым і каардынаваць далейшыя дзеянні. На выспачцы знаходзілася 12 чалавек, у тым ліку аднагадовае дзіця і двое падлеткаў. Два чалавекі мелі патрэбу ў дапамозе лекара, аднаго з іх давялося несці на насілках. Нелегалаў эвакуявалі на лодках. Выратаваныя мігранты апынуліся грамадзянамі Ірака і адзін — Егіпта, яны перайшлі мяжу з тэрыторыі Беларусі. Двое шпіталізаваныя, астатнія — дастаўленыя ва ўстанову памежнай аховы ў Нараўцы.

БелаПАН