З 24 жніўня Чарнагорыя зробіць больш жорсткімі правілы ўезду
З 24 жніўня Чарнагорыя зробіць больш жорсткімі правілы ўезду. Яны будуць тычыцца замежнікаў і тлумачацца пагаршэннем сітуацыі з каранавірусом. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі Інстытута грамадскага здароўя Чарнагорыі.
Грамадзяне Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Косава могуць ўязджаць у Чарнагорыю, як і раней, без абмежаванняў. Жыхары іншых краін пры ўездзе павінны выканаць адну з наступных умоў:
— мець даведку аб праходжанні вакцынацыі (цалкам або першай дозай, Чарнагорыя прызнае таксама расейскую вакцыну „Спадарожнік 5”);
— мець адмоўны вынік ПЛР-тэсту, зробленага не раней чым за 72 гадзіны;
— мець адмоўны экспрэс-тэст, зроблены не раней чым за 48 гадзін;
— прадаставіць доказы, што ўжо хварэлі COVID-19, а з моманту атрымання першага станоўчага тэсту прайшло не больш за 180 дзён.
— Дзецям да 5 гадоў даведкі не патрэбныя.
Калі ў гасцей краіны не будзе ніводнага з дакументаў, яго адправяць на двухтыднёвую самаізаляцыю. Выйсці з яе можна пасля шостага дня знаходжання ў Чарнагорыі пры наяўнасці адмоўнага ПЛР-тэсту. Ўзмоцненыя каранцінныя абмежаванні будуць дзейнічаць, як мінімум, да 10 верасня.
Раней, у красавіку Чарнагорыя адмяніла для беларусаў (а таксама расейцаў і ўкраінцаў) усе абмежаванні на ўезд у краіну.