Беларусы зладзілі перформанс ля амбасады ЗША ў Варшаве



Беларуская дыяспара ў Польшчы зладзіла ля амбасады ЗША ў Варшаве перформанс супраць вылучэння Беларусі грошай ад МВФ. Актывісты намалявалі лічбы — 1000000000 — на мяхах з паветрам.

– На гэтыя грошы Лукашэнка не будзе ствараць нешта для народа. Ён возьме наймітаў, якія будуць забіваць народ, катаваць народ. І зусім знішчыць нашу нацыю, і зруйнуе нашу краіну.

– Мы сёння робім такі перформанс з торбамі з паветрам. Таму што гэтыя грошы будуць выпушчаныя на паветра. І гэтых грошаў беларускія людзі не пабачаць.

Міжнародны валютны фонд размяркоўвае паміж краінамі рэсурс у 650 млрд даляраў, каб садзейнічаць аднаўленню эканомік пасля пандэміі. Гэта найбуйнейшая эмісія ў гісторыі МВФ. Беларуская дыяспара і апазіцыйныя палітыкі настойваюць на тым, каб транш для Беларусі быў замарожаны да таго моманту, пакуль у нашай краіне не адбудуцца перамены.

Беларускае Радыё Рацыя