Беларусы хацелі забраць усіх мігрантаў з мяжы, але частка з іх адмовілася



Сітуацыя вакол мігрантаў ва Уснары на Беласточчыне. Як паведамляе польская пагранічная ахова, беларускі бок хацеў забраць усю групу з больш як 30-ці мігрантаў, якая два тыдні качуе паміж беларускім і польскім бакамі мяжы. Больш за палову іншаземцаў скарысталася прапановай і пакінула мяжу, але частка адмовілася гэта зрабіць. Пакінулі мяжу пераважна жанчыны і дзеці. 

З польскага боку жаўнеры і пагранічнікі нікога не падпускаюць да мігрантаў, спасылаючыся на тое, што мігранты дэ-факта знаходзяцца на беларускай тэрыторыі. Раней да мігрантаў не пусцілі лекара і перакладчыцу.

З пачатку году на падляшскім участку граніцы затрымалі 780 нелегальных мігрантаў. За ўвесь мінулы год было 122 мігранты.