Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў візіт ва Украіну



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў трох-дзённы візіт ва Украіну. У Кіеве ён возьме ўдзел у саміце Крымскай платформы, святкаванні Дня Незалежнасці Украіны, а таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Супрацоўнікі Анджэя Дуды называюць візіт нагодай выказаць падтрымку з боку Польшчы для тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і для яе празаходніх памкненняў. Кіраўнік прэзідэнцкага бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах адзначыў, што саміт Крымскай платформы стане таксама магчымасцю падкрэсліць нязгоду з любымі дзеяннямі Расіі на акупаваным паўвостраве.

Як паведамляе ўкраінскае Міністэрства замежных спраў, дэлегацыі з 44 краін і міжнародных арганізацый, у тым ліку 14 кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і Еўрапейскага саюза, возьмуць удзел у інаўгурацыйны сустрэчы Крымскай платформы ў панядзелак.