У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці
У Варшаве 22 жніўня прайшла беларуская штонядзельная акцыя. Акцыя была адметная невялічкім канцэртам, а таксама выступам маленькай дзяўчынкі. Арганізатарка акцыі зазначае:
„Акцыю мы арганізоўваем для таго, каб паказаць рэжыму тое, што мы не забываем, пра тое, што мы не здаліся, а для саміх беларусаў, якія знаходзяцца ў Варшаве паказаць, што мы яднаемся, мы супраць, і тое, што мы з’ехалі, але не здаліся!”
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
У акцыі ўзяло ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Асноўным пасылам акцыі стала яднанне ўсіх палітычных сілаў вакол змагання з рэжымам у Беларусі.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Евы Бардзілоўскай