Польшча плануе паставіць на мяжы з Беларуссю сцяну



На мяжы з Беларуссю Польшча плануе паставіць сцяну вышынёй 2,5 метра. Пра гэта напісаў у Твітары міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Дарэчы, працягласць беларуска-польскай мяжы 398,6 км.

Таксама ён паведаміў, што ў дапамогу памежнікам будзе накіравана яшчэ больш салдатаў.

Між тым урад Літвы 23 жніўня прызначыў кампанію EPSO-G падрадчыкам на будаўніцтве плота на беларуска-літоўскай мяжы. Яе працягласць — 678,8 км. Праўда, плот будзе карацейшым — усяго 508 км.

Сумарная працягласць сцен і платоў, якімі суседзі хочуць адгарадзіцца ад Беларусі, — больш за 900 км. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Twitter/Straż Graniczna