У Менск прыбыла дэлегацыя ICAO для расследавання пасадкі самалёта Ryanair 



Дэлегацыя Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO) прыбыла ў Беларусь для далейшага расследавання прымусовай пасадкі самалёта, на якім ляцелі Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Соф’я Сапега. Прэс-служба Міністэрства транспарту паведаміла, што ў нарадзе 23 жніўня прынялі ўдзел міністар транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, дырэктар Дэпартамэнту авіяцыі Арцём Сікорскі, міжведамасная камісія Беларусі, а таксама кіраўнікі авіяцыйных арганізацый.

Кіраўнік дэлегацыі ICAO Сыльвэн Лефае сказаў, што праца экспертаў будзе праходзіць у абстаноўцы адкрытасці і аб’ектыўнасці. У план працы групы ICAO у тым ліку ўваходзяць выезды ў авіяцыйныя арганізацыі і правядзенне сустрэч з персаналам. Выніковую справаздачу спецыялісты плануюць прадставіць да лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ria.ru