Кіраўнікі МЗС і МУС Аўстрыі наведаюць літоўска-беларускую мяжу ў Мядзінінкаі
Міністр замежных спраў Аўстрыі Аляксандэр Шаленберг падчас візіту ў Літву 24 жніўня наведае памежны пераход «Мядзінінкай» на мяжы з Беларуссю, паведаміла прэс-служба літоўскага Міністэрства замежных спраў.
Шаленберг і кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс «ацэняць сітуацыю, звязаную з патокамі нелегальных мігрантаў», і сустрэнуцца з супрацоўнікамі аўстрыйскага спецпадраздзялення COBRA, якія нясуць службу ў Літве.
У Мядзінінкаі пройдзе сумесная прэс-канферэнцыя міністраў замежных спраў дзвюх краін. Чакаецца таксама ўдзел кіраўнікоў МУС Літвы і Аўстрыі. Раней стала вядома, што міністр унутраных спраў Аўстрыі Карл Нехамер у пачатку жніўня накіраваў на літоўска-беларускую мяжу 13 супрацоўнікаў COBRA.
БелаПАН