Лешэк Шарэпка: Беларусь выратуе толькі прага перамен самога народу
У суботу ў Беластоку былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка прадставіў сваю чарговую кнігу пад правакацыйнай назвай «Беларускі снайпер».
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – аўтарам кнігі, гісторыкам Лешэкам Шарэпкам пра тое, дзе шукаць выйсце і вакол каго беларусы змогуць згуртавацца надалей, а таксама пра ролю ва ўсім гэтым Расеі.
РР: Вы, як аўтар кніжкі пра беларускага снайпера як думаеце, ці сапраўды гэта актуальна, ці сапраўды зараз снайпер можа вырашыць праблему Беларусі?
– Гэта правакацыйнае пытанне. Я не разважаю ў гэтым кантэксце. Кніга атрымала такую назву, бо адзін з галоўных герояў гэтай кнігі снайпер па прафесіі.
РР: У нас у Беларусі даўно жыве гэты міф, што сапраўды, толькі снайпер можа дапамагчы. Ці нехта іншы можа дапамагчы? Еўропа? ЗША напрыклад?
– Перадусім трэба думаць пра грамадскае меркаванне. Калі значная большасць людзей у Беларусі будзе прагнуць пераменаў, то гэта атрымаецца, не трэба ніякага снайпера.
РР: А ці варта ім спадзявацца на нейкую палітыку Еўропы? Напрыклад зараз будзе мяняцца канцлер у Нямеччыне. Ці гэта адыграе сваю ролю адносна Беларусі з боку Еўропы?
– Зараз прабуюць дапамагчы. Робяць санкцыі, робяцца спробы паўплываць на Расею. Недаўна канцлер Меркель і Пуцін размаўлялі пра Беларусь. Пра тое, каб Лукашэнка паводзіў сябе больш цывілізавана. Так што прабуюць. Але Вы ведаеце, Еўропа – гэта такі кангламерат інтарэсаў шматлікіх краінаў, якія не заўсёды ў стане дамовіцца паміж сабой. Поспех ужо ў тым, што яны дамовіліся разам увесці санкцыі, і адназначна асудзіць дзеянні рэжыма. Але наколькі далёка гэта можа зайсці, і наколькі гэтыя дзеянні будуць рашучымі, мне цяжка сказаць.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
З Госцем Рацыі – былым амбасадарам Польшчы ў Беларусі Лешэкам Шарэпкам размаўляла Вольга Сямашка.
Беларускае Радыё Рацыя