Кліп на песню “Баю-бай” гурта “Дай дарогу!” суд прызнаў экстрэмісцкім



Пра гэта паведаміў лідар калектыву Юрый Стыльскі. Ягоныя інтарэсы ў судзе Ленінскага раёна Берасця прадстаўляў адвакат, бо сам музыка пакінуў Беларусь яшчэ 5 жніўня:

„Увага! Судом ленінскага раёна горада Брэста ў неадкладным парадку (мабыць 23.08 уключна) кліп на песню „Баю-бай” гурта „Дай дарогу” прызнаны экстрэмісцкім. Будзьце асцярожныя! Саме дзіўнае ў тым, што мы яшчэ за месяц да ўсіх гэтых падзеяў і да выбараў гэты кліп запілілі”.

Заява на прызнанне кліпа экстрэмісцкім паступіла ў суд Ленінскага раёна Берасця з шостага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Беларускае Радыё Рацыя