Мясцовыя ўлады Берасця сёлета адзначаць Дзень народнага адзінства



Пра гэта рэгулярна паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале старшыні мясцовага гарвыканкаму Аляксандра Рагачука. Сярод прадстаўленай там інфармацыі – копіі архіўных матэрыялаў, звязаных з падзеямі верасня 1939 у Заходняй Беларусі і планы на сёлетнія святкаванні. Дню народнага адзінства прысвяцілі нават жнівеньскія спаборніцтвы па крос-трыятлоне ў Берасці. Каментуе краязнаўца Ігар Бараноўскі:

– Дзень 17 верасня 1939 года, безумоўна, знакавая дата ў гісторыі Беларусі. Аднак яна вельмі неадназначная. І наўрад ці можа святкавацца як сапраўднае свята. Безумоўна, можна адзначыць, што ўпершыню ў версні 1939 года беларускія землі амаль усе аб’ядналіся ў рамках СССР і БССР. Але гэта было чыста папяровае аб’яднанне. Бо мяжа паміж Усходняй і Заходняй Беларуссю ўсё роўна захоўвалася.

Указам Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі было ўведзена новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Адзначацца яно будзе 17 верасня, але з’яўляецца працоўным днём. “У РФ ёсць Дзень народнага адзінства і тут такі мясцовы аналаг уводзіцца”, – правялі паралелі некаторыя беларускія гісторыкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: regnum.ru