Вячаслаў Сіўчык: Міліцыя і народ у гэты дзень сталі адзінымі



25 жніўня 1991 года пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыдала Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР ад 27 ліпеня 90 года сілу закона.

Але гэта адбылося не без дапамогі людзей па ўсёй Беларусі і падзей на плошчы ў Менску падчас спробы путча ў Маскве, а таксама менскай міліцыі, якая перайшла на бок людзей, успамінае непасрэдны ўдзельнік тых падзей палітычны лідар Руху Салідарнасці „Разам”, сябра рады Беларускага Нацыянальнага Камітэта Вячаслаў Сіўчык:

У Беларусі быў арганізаваны Беларускім Народным Фронтам “Адраджэнне” моцны атпор гэкачэпістам. Напрыклад, на ўсе заводы, якія былі ў Менску, пайшлі нумары “Рабочай хронікі”. Калі не памыляюся, іх было 4. Тое ж самае рабілася па буйных беларускіх гарадах: адбываліся мітынгі, прымаліся заявы. І так сітуацыя рабілася ўсё больш і больш супраць гэтага путча. І натуральна пад гэтым уплывам была сабраная плошча ў Менску 24 жніўня 1994 года. Там было вельмі шмат людзей. На вялікі жаль, даюць толькі рэдкія здымкі пра гэта, а людзі нават ноччу не разыходзіліся. У гэты ж дзень каля 2000 чалавек запісалася ў Нацыянальную гвардыю. Яны былі разбіты на сотні і мелі сваё кіраўніцтва. Таму не ўсё толькі вырашалася ў зале паседжання на сесіі Вярхоўнага Савета 12 склікання. І далейшае супрацьстаянне камуністычнай большасці з апазіцыяй магло б прывесці да больш радыкальнага развіцця падзей. Раніцай 25 жніўня менская міліцыя перайшла на бок людзей да таго моманту, як асноўныя падзеі развіваліся ў сесійнай зале. 30 гадоў таму мы былі вельмі шчаслівыя: сапраўды, гэта быў цуд. Асабліва калі ўлічыць, што нам удалося заваяваць незалежнасць. А ў 91-ым годзе ніхто ў такое не верыў, бо думалі, як і ў нашы гістарычныя перыяды, незалежнасць будзе здабыта, але ж з вялікімі ахвярамі. Атрымалася, як атрымалася. Я лічу, што гэта вельмі светлы дзень. Адзінае, што вельмі шкада, што тады, як былі народныя структуры на плошчы, не быў узяты цэнтральны будынак КДБ. І менавіта гэта паслужыла базісам для будучага рэванша, які пачаўся вельмі хутка ў Беларусі. А пасля з’явілася ўсім вядомае імя: Аляксандра Лукашэнка. Я хацеў бы нагадаць, што ўжо ў 94-м годзе праз першыя выбары прэзідэнта і праз гэтую абсалютна гнусную пачвару, людабойца, ненавісніка беларускага народу Аляксандра Лукашэнкі. Дык вось праз яго прыйшло да ўлады Беларусі ніжэйшае і сярэдняе звяно былых спецслужбаў Савецкага Саюза, і Беларусь доўга выкарыстоўвалі ў якасці палігона напярэдадні таго, як узнікла ўжо пуцінская імперская Расея.

– Вы асабіста ўдзельнічалі ў плошчы, што вас да гэтага моцна хвалюе і што добра ўрэзалася ў памяць?

У той час я кіраваў дружынай БНФ. Вельмі цікавы быў эпізод ужо пасля абвяшчэння незалежнасці, як Віктар Івашкевіч, светлая яму памяць, а ён быў непасрэдным арганізатарам вулічных акцый, у тым ліку і плошчы ў жніўні 91-га. Дык вось, ужо пасля абвяшчэння незалежнасці, ён усклікнуў, а як жа сцяг, і са сцягам пабег да будынка Вярхоўнага Савета. 19 верасня адным голасам дзяржаўным гербам стаў герб Пагоня, а сцягам – бел-чырвона-белы сцяг. Логіка ў дзеяннях Івашкевіча была. Вось гэты эпізод мне найбольш урэзаўся ў памяць. Бо там падзей было так шмат, што пра гэта можна гаварыць гадзінамі. Але зараз для гэтага не вельмі зручны час, таму што Беларусь штодзённа знішчаюць. Я хацеў бы вам нагадаць, што зачыстка Беларусі дзеля імперскіх планаў Крамля і Лубянкі праводзіцца ўжо год. Яна праводзіцца па ўсіх раёнах Беларусі. І ў гэтай жорсткай сітуацыі, калі ідзе гібрыдная вайна Расейскай Федэрацыі супраць Беларусі. І гэту вайну праводзіць якраз лукашысцка-пуцінская банда. То вось свята 25 жніўня 1991 года – Дзень аднаўлення нашай дзяржаўнасці – гэта з’яўляецца нашай зброяй, зброяй беларускага народа ў гэтай гібрыднай вайне.

– Не здаецца вам, што зараз існуе вельмі рэальная пагроза страты нашай незалежнасці?

Вельмі рэальна. Я яшчэ раз нагадваю, што гэтая зачыстка, якая праводзіцца праз такія тэрарыстычныя арганізацыі як КДБ, ГУБАЗІК, АМАП, іншых структур, яна якраз праводзіцца дзеля імперскіх планаў Крамля. На вялікі жаль, асабіста я не бачу пакуль саюзнікаў для нас, беларусаў. Але я веру ў моц беларускага народа, я веру, што мы выстаім, не ўсё яшчэ страчана. Незалежная Беларусь хоць і пад акупацыяй нелегытымнай улады ёсць і сёння. Я вельмі спадзяюся і веру, што людзі беларускія здольны будуць яе бараніць, хаця пагроза існуе вельмі сур’ёзная. Калі планы Крамля будуць даведзены да канца, то тэрор і палітычныя рэпрэсіі яшчэ ўзмацняцца. Яны і цяпер кранаюць усякіх ябацек. А выкананне маскоўскага плана прывядзе да таго, што тыя супрацоўнікі сілавых структур, якія знішчаюць правы і свабоды беларускага народа і саміх беларусаў, яны атрымаюць магчымасць гінуць ва ўсіх гарачых кропках, дзе недаімперыя Пуціна ўжо цяпер вядзе войны. Сітуацыя сапраўды страшная, і трэба кансалідацыя ўсіх беларускіх сілаў менавіта ў абарону незалежнасці. А 25 жніўня павінна стаць падмуркам нашай кансалідацыі. Са святам незалежнасці, грамадзяне Беларусі!

На фота: Вячаслаў Сіўчык справа

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя