Аляксандр Чахоўскі: Нацыянальная культура ліквідуецца



Сярод арганізацый якія патрапілі пад ліквідацыю, найстарэйшая ў Беларусі пісьменіцкая – «Саюз беларускіх пісьменнікаў», Беларусі ПЭН-цэнтр, згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і шэраг іншых. Усе яны пашыралі культуру і развалі беларускамоўныя праекты. Гэта патрэбныя арганізацыі і яны нічым не перашкаджалі беларускім уладам, але ў іх свая логіка, дадае выканаўчы дырэктар Беларускай рады культуры Аляксандр Чахоўскі.

„Тое, што мы назіраем адносна незалежных СМІ, адбываецца ў тым ліку і з буйным бізнэсам, так званы „Трэці сектар”, і г.д. Што тут скажаш? Вельмі зразумелая мадэль іх існавання і супрацы з рознымі еўрапейскімі структурамі. Такая вось паранаідальная гісторыя – рэжым бачыць у гэтым пагрозу. Па-сутнасці ніякай пагрозы тут няма акрамя таго, што яны проста прафісійна робяць сваю справу. Не для рэжыму, а так, як яны гэта бачаць”.

Афіцыйныя улады недзяржаўныя арганізацыі абвінавачваюць „у дэструктыўнай дзейнасці”, нібыта яны „ўяўляюць сабой патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бяспецы”. Лік арганізацый, якія могуць ліквідаваць дасягае — 185.

Беларускае Радыё Рацыя