На Падляшшы запрашаюць на „Беларускі народны фэст”
Беларускае Радыё Рацыя, Галоўнае праўленне БГКТ і Бельскі дом культуры запрашаюць на „Беларускі народны фэст”, які адбудзецца 5 верасня ў 14.00 у амфітэатры Бельска-Падляшскага.
У праграме: – Канцэрт вядомых беларускіх калектываў з Беласточчыны. – Продаж кніжных выданняў з удзелам аўтараў і іншыя культурніцкія мерапрыемствы.
Зрэалізавана дзякуючы датацыі Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя