Рамана Пратасевіча даставілі на гутарку з прадстаўнікамі ICAO
Палітвязня Рамана Пратасевіча прывезлі ў будынак «Белаэранавігацыі» для размовы з прадстаўнікамі ICAO. Дэлегацыя Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі прыбыла ў Беларусь 23 жніўня для далейшага расследавання прымусовай пасадкі самалёта, на якім ляцелі Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Соф’я Сапега.
Кіраўнік дэлегацыі ICAO Сільвэн Лефае сказаў, што праца экспертаў будзе праходзіць у абстаноўцы адкрытасці і аб’ектыўнасці. Выніковую справаздачу спецыялісты плануюць прадставіць да лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа