Яшчэ 13 тэлеграм-чатаў у Беларусі прызналі экстрэмісцкімі



У Беларусі яшчэ 13 тэлеграм-чатаў і адна інтэрнэт-супольнасць прызнаныя экстрэмісцкімі, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

„Паводле заяў органаў пракуратуры інфармацыйная прадукцыя чатаў і каналаў месенджара Telegram „Крупкі Чат. Крупкі для жыцця”, „Смалявічы палітрух”, „Гэта Вілейка, дзетка”, „Вілейка для жыцця”, „Бараўляны ІНФО”, „Бараўляны ЧАТ”, „Заслаўе для жыцця”, „Зялёны бор”, „Калодзішчы ваенны гарадок чат”, „Кобрын для жыцця”, „Кобрын 97%”, „Гродна Азот Чат”, „СТАЧКОМ АЗОТА”, а таксама інтэрнэт-супольнасці „Гэта Вілейка, дзетка” судамі прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым Генпракуратура не згадвае, які суд і калі прыняў такое рашэнне.

БелаПАН