Ліквідацыя грамадскіх арганізацыяў: спіс пашыраецца



Улады ліквідуюць арганізацыю, якая праводзіла фестывалі «Лістапад» і ТЕАРТ. Мінгарвыканкам вырашыў ліквідаваць «Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Рашэнне прынятае 25 жніўня, зараз ідзе працэс ліквідацыі. Беларуская культура усе больш становіцца чырвона-зялёнай. Так кажа выканаўчы дырэктар Беларускай рады культуры Аляксандр Чахоўскі.

„Беларускае кіно, беларускі тэатр, беларуская музыка з’яўляюцца зараз за мяжой больш, чым раней, нават нягледзячы на каронавірус. Беларуская Рада Культуры мусіць задбаць, каб яны захавалі гэтую прафесію. Мы разумеем, што ўсё гэта часова. Унутры Беларусі падполле амаль немагчыма, толькі магчыма праз анлайн. Што дачыцца аффлайна – там ўжо ўсё цалкам стала чырвона-зялным”.

Улады літаральна зачысцілі афлайн культуру, кажа Аляксандр Чахоўскі. Пад ліквідацыю у Беларусі таксама патрапілі арганізацыі трэцяга сектару, праваабарончыя, культурніцкія, асветніцкія і грамадскія. Іх ліквідацыю, улады матывуюць, тым, што нібыта яны «ўяўляюць сабой патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бяспецы”. Больш на гэту тэму ужо неўзабаве ў праекце «Месца для прэсы» а 15.10 паводле беларускага часу, у Польшчы – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя