Ігар Бокі заваяваў трэцяе золата Паралімпіяды ў Токіо



На Паралімпійскіх гульнях у Токіо адбыліся фінальныя спаборніцтвы на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем у класе S13. Золата ў беларуса Ігара Бокага. Гэта ўзнагарода вышэйшай пробы стала трэцяй для беларуса на цяперашняй Паралімпіядзе і чатырнаццатай залатой ў кар’еры.

Беларус Ілля Івашка выйшаў у паўфінал тэніснага турніру ў ЗША

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (63-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў паўфінальную стадыю турніру ў амерыканскім горадзе Уінстан-Сейлем. У чвэрцьфінале беларус перайграў ў двух сэтах іспанца Пабла Карэньё-Бусту (12) – 7:6 (7:2), 6:3. У 1/2 супернікам беларуса будзе фінскі тэнісіст Эміл Руусуворы (76).

Беларуска Юлія Гатоўка (249-ы нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў другім раўндзе кваліфікацыі „US Open”. Наша суайчынніца саступіла прадстаўніцы Егіпта Майяр Шэрыф – 4:6, 4:6.

Беларускі брамнік Аляксандр Маркелаў падпісаў кантракт з „Лаграньё” з наймацнейшай іспанскай лігі

Беларускі варатар Аляксандр Маркелаў падпісаў кантракт з „Лаграньё” з наймацнейшай іспанскай лігі. Пра гэта паведамляе larioja.com. 27-гадовы галкіпер заменіць у камандзе асноўнага вартавога брамкі бразільца Леанарда Терсар’ёла, які парваў „крыжы” на Алімпіядзе ў Токіо. Папярэднім клубам Маркелава быў фінскі „Кокс”.

Юніёрская зборная Беларусі пацярпела трэцюю паразу на групавым этапе чэмпіянату свету

У Іране праходзіць чэмпіянат свету па валейболе сярод юніёрскіх зборных (U-19), у якім удзельнічае і беларуская каманда. 27 жніўня яна пацярпела ў рамках групавога раўнда цяперашняга форуму трэцюю паразу ў трох сустрэчах. На гэты раз камандзе Чэхіі – 0:3.

Беларускае Радыё Рацыя