Вярхоўны суд адклаў ліквідацыю Таварыства беларускай мовы
Вярхоўны суд пачаў разгляд пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Паседжанне павінна было пачацца ў 15.00, аднак яго перанеслі на няпэўны час — старшыня ТБМ Алена Анісім падала дакумэнты на абскарджванне папярэджанёняў і хадайнічала аб пераносе пазову. Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі не пярэчыў. 14 ліпеня ў сядзібе ТБМ адбыўся ператрус. Сілавікі забралі каляндарыкі, выдадзеныя ў 2018 годзе да 100-годзьдзя БНР, асобныя кнігі і аргтэхніку. Ператрус адбываўся з санкцыі намесніка пракурора Менску. Менавіта ў гэтыя дні Мін’юст патрабаваў ад ТБМ (ды іншых няўрадавых арганізацый) прадставіць дакумэнтацыю. Сёння таксама разглядаецца справа аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў. А на 15 верасьня Вярхоўны суд прызначыў разгляд пазову аб ліквідацыі грамадскага абʼяднаньня «БНФ «Адраджэнне».
Беларускае Радыё Рацыя