Санкцыі ўдарылі па тытунёвай фабрыцы «Нёман»
Старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Анатоль Бубен распавёў, як спраўляецца з санкцыйным ціскам Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Паводле яго слоў, прадпрыемства спрабуе знайсці альтэрнатыву еўрапейскай сыравіне, запасы якой скончацца, арыентыровачна, у кастрычніку-лістападзе. Пры гэтым некаторыя матэрыялы для вытворчасці, якія закуплялі ў ЕС, замяняюць беларускімі і расійскімі аналагамі, распавяла кіраўнік канцэрна ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1». Нагадаем, фабрыка трапіла пад санкцыі ЗША, а пад абмежаваннями Вялікабрытаніі – уся беларуская «тытунёвая прадукцыя.
Беларускае Радыё Рацыя