Беларусы выставілі 11 трунаў каля офіса МВФ у Вашынгтоне
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША выставілі 11 трунаў каля цэнтральнага офіса МВФ у Вашынгтоне. На труны прылепленыя партрэты людзей, якія былі забітыя беларускімі спецслужбамі па палітычных матывах з моманту прыходу Лукашэнкі да ўлады.
У сталіцы ЗША праходзіць акцыя «Больш грошай – больш смерцяў». Яна накіравана супраць выдзялення $ 1 млрд сродкаў МВФ у карысць уладаў Беларусі.