Прэзідэнт Эстоніі прапанавала ЕЗ размясціць у краіне сілы СПА для стрымлівання Расеі



Керсці Кальюлайд прапанавала ЕЗ прафінансаваць стварэнне ў краіне СПА сярэдняй далёкасці: па яе словах, краіны Балтыі, у тым ліку Эстонія, расходуюць на абарону больш за 2% ВУП, аднак у іх па-ранейшаму няма сродкаў супрацьпаветранай абароны сярэдняга радыуса дзеяння.

Кіраўнік дзяржавы прапанавала Брусэлю стварыць механізм, які дапаможа размяркоўваць гэтыя выдаткі, адзначыўшы, што стварэнне сістэмы супрацьпаветранай абароны ў краінах Балтыі магло б быць прафінансавана з Фонду згуртавання ЕЗ.

Супрацоўніцтва краін Еўразвяза ў галіне абароны дапаможа адпудзіць Расею, сказала Керсці Кальюлайд, піша Postimees.ee.

«Калі б былі гатовыя з гэтым рухацца наперад, падтрымка Еўразвязам дзейнасці НАТА была б на вельмі высокім узроўні. Калі не гатовыя рухацца наперад, сапраўды няма сэнсу сур’ёзна казаць аб супрацоўніцтве Еўрасаюза ў галіне абароны», — сказала Кальюлайд, па словах якой, на гэта можа сысці 10-15 гадоў.

nashaniva.com