Для беларусаў Англіі прыярытэтнай тэмай сталі санкцыйныя спісы
Для беларусаў Англіі прыярытэтнай тэмай сталі санкцыйныя спісы. Штотыдзень з такою мэтаю яны выходзяць на акцыі салідарнасці з Беларуссю. У жніўні зменшылася колькасць удзельнікаў сустрэч, але гэта хутчэй звязана з часам адпачынкаў, – адзначыў беларус спадар Юрась, які ў мэтах бяспекі не пажадаў называць сваё прозвішча:
– У апошні месяц у нас была вельмі вялікая падзея – гэта візіт Святланы Ціханоўскай і яе каманды да Брытаніі. Яна мела сустрэчу з чальцамі брытанскага кабінету міністраў, перш за ўсё з прэм’ер-міністрам непасрэдна, а таксама з міністэрствам замежных спраў, каб падштурхнуць Брытанію да далейшых санкцыяў. І неўзабаве пасля гэтага візіту санкцыі насамрэч былі ўведзеныя, разам з Канадай і Злучанымі Штатамі.
Спадар Юрась дадаў, што актыўныя салідарныя дзеянні вернуцца ўжо на пачатку – сярэдзіне верасня. Дадаткова з тэмай санкцый будзе гучаць тэма палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя