Былы і цяперашні дырэктары БелаПАН пераведзеныя ў СІЗА на Валадарскага



Дырэктара і галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірына Леўшына і былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава, паводле інфармацыі сваякоў, перавялі з ізалятара часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Жонка Наважылава паведаміла, што 28 жніўня ў яе прынялі перадачу для яго ў СІЗА на Валадарскага. Дачка Леўшынай мяркуе, што яе маці таксама знаходзіцца на Валадарскага, бо скончыліся 10 сутак, пасля чаго Наважылаву і Леўшынай павінны былі абраць меру стрымання або вызваліць. Абвінавачванне абодвум павінны прад’явіць на працягу 20 сутак. Леўшына і Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня ў якасці падазраваных у арганізацыя і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Следчы камітэт паведаміў, што іх таксама падазраюць ва ухіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры. Санкцыя гэтага артыкула – абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Беларускае Радыё Рацыя