Выстава ілюстрацый Марыі Кулакоўскай у Гародні



У гарадзенскай антыкавярні “Жывы Час” адкрылася выстава ілюстрацый „Котка на раскалённым даху” гарадзенкі Марыі Кулакоўскай. Выстава выглядала нібы намаляваны комікс да амерыканскай драмы рэжысёра Рычарда Брукса „Котка на распаленым даху”, што была знятая ў 1958 годзе па аднайменнай п’есе Тэнэсі Уільямса. Фільм мае шэсць намінацый на прэмію «Оскар», у тым ліку за лепшы фільм года, а галоўныя ролі выконваюць Элізабэт Тэйлар, Пол Ньюман і Бёрл Айвз. На карцінах можна ўбачыць намаляваныя кадры з фільма, на якіх вельмі добра можна пазнаць выканаўцаў галоўных роляў.

Пра сваю выставу распавядае Марыя Кулакоўская:

Мяне натхніў гэты фільм. Ён мне вельмі спадабаўся: яго некаторыя кадры, прычоскі, актрысы, сам дух другой паловы ХХ стагоддзя, стыль таго часу. Таму я захацела паказаць гэта на паперы.

Удзельнікі сустрэчы маглі паглядзець фільм і ў сяброўскай размове даведацца пра далейшыя планы мастака.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня