Валер Карбалевіч: Увесь палітычны рэжым завязаны на аднаго чалавека



Беларуская Рэвалюцыя яшчэ не скончаная, таму заўчасна падбіваць рахункі. З тым у эфіры Беларускага Радыё Рацыя пагадзіўся палітычны аналітык Валер Карбалевіч.

Калі, скажам, пасля рэферэндума пра Канстытуцыю будуць аб’яўлены выбары і Лукашэнка не будзе ў іх удзельнічаць – гэта фактычна азначае перамогу рэвалюцыі. З адцяжкай, з адтэрміноўкай у два гады. Такія працэсы не лінейныя, яны з адкатамі назад, але гэта такія прагнозы, якія не заўсёды спраўджваюцца, таму прагнозы – няўдзячная рэч. 

Карбалевіч таксама ўпэўнены, што ў Беларусі «лукашызму» без Лукашэнкі быць не можа.

– Увесь палітычны рэжым завязаны на гэтага чалавека, калі ён сыходзіць, то рэжым пачне эвалюцыянаваць у незалежнасці ад таго, хто будзе пасля Лукашэнкі. Нават калі новы чалавек будзе прызначаны самім Лукашэнкам, бо сёння палітычны ківач настолькі хіснуўся ў адзін бок, прыняўшчы фактычна гарызантальнае становічша, што непазбежна яго пераход у іншы стан у другі бок.

На думку аналітыка, любому наступнаму кіраўніку патрэбная будзе легітымнасьць ягонае ўлады. А зрабіць гэта можна будзе толькі на шляху палітычнай і эканамічнай лібэралізацыі, праз нармалізацыю адносінаў з заходнімі суседзямі. 

Беларускае Радыё Рацыя