Андрэй Хадановіч: Знікненне творчых адзінак – гэта параза нашай культуры



За апошні год шмат творчых беларусаў – пісьменнікаў, музыкаў, мастакоў, актораў – апынулася ў замежжы, ратуючыся ад пераследу.

«Тут яны могуць адчуваюць сябе ў бяспецы, але не павінны супакоіцца і спыніць свой культурніцкі чын,» – кажа Андрэй Хадановіч.

– Гэта не значыць, што мусім спаць у шапку. Знікненне творчых адзінак, якія б махнулі рукой на творчасць і пайшлі проста банальна зарабляць грошы чымсьці іншым – гэта параза культуры, параза грамадства, урэшце рэшт параза Беларусі. Таму мы павінны шукаць і знаходзіць сродкі дзеля ўзаемнай падтрымкі.

Сам Андрэй Хадановіч сёння актыўны ўдзельнік маршаў пратэсту і мітынгаў салідарнасці, якія ладзяцца ў Польшчы і Літве, дзе ён чытае свае вершы і спявае песні.

Беларускае Радыё Рацыя