«Лістапад 2021» ператвараецца ў міжсабойчык
Ператвараецца ў міжсабойчык… так назіральнікі кажуць на міжнародны кінафестываль «Лістапад 2021», які зараз рыхтуецца ў Беларусі. Рыхтуецца ў дастаткова цяжкіх і аўральных умовах. Справа ў тым, што ўлады напярэдадні аб’явілі пра ліквідацыю арганізацыі, якая цягам апошніх 11 гадоў займалася „Лістападам” і заяўляюць, што ўсе зробяць самі. Агульную атмасферу, у якой рыхтуецца кінафорум акрэсліў выканаўчы дырэктар Беларускай рады культуры Аляксандр Чахоўскі.
– Акрэдытацыю атрымліваў „Арт Карпарэйшн”, і калі іх няма зараз, дык акрэдытацыі не мусіць быць. У фестываля ёсць канцэпцыя, ёсць каманда, ёсць рэгламент, ёсць каманда. Мэта такая, абсалютна легальнымі, празрыстымі метадамі данесці ўсю гэту інфармацыю, бо вельмі часта мы разумеем, што не ўсе, нават хто цікавіцца за межамі Беларусі не разумеюць, што адбываецца і з мастацтвам у тым ліку.
Фестываль «Лістапад» запланаваны на 20–26 лістапада. Аднак пакуль не агучылі яго канцэпцыю. Новыя арганізатары ужо прэзентавалі лагатып кінафорума, які адрозніваецца ад папярэдняга і мае сімвалізаваць сабой – новы віток развіцця «Лістапада».