Лукашэнка і Пуцін падпішуць у Маскве ўсе “дарожныя карты”
Лукашэнка і Пуцін падпішуць у Маскве ўсе “дарожныя карты”. Пра падпісанне “дарожных карт” інтэграцыі падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка. Яго словы цытуе агенцтва ТАСС.
“Мы, дзякуй Богу, праз тры гады знаходзімся на фінішы, калі з 28-мі карт засталася адна. Апошнюю, я думаю, мы сёмага (верасня — ТАСС) даціснем, і ўжо дзявятага прэзідэнты сустракаюцца ў Маскве, дзе будуць падпісаныя ўсе дарожныя карты і карты развіцця паглыблення інтэграцыі”, — сказаў ён на сустрэчы з губернатарам Варонежскай вобласці.
9 жніўня Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расея адмовіліся ад 31-й “дарожнай карты” аб палітычнай інтэграцыі з ініцыятывы прэзідэнта Расеі. Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Маскве 9 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя