У Беларусі абнавілі пералік дакументаў для праходжання перадпалётнага надгляду
Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый і Міністэрства ўнутраных спраў ад 13 жніўня 2021 года № 24/242 унесеныя змены ў Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення перадпалётнага надгляду для забеспячэння авіяцыйнай бяспекі, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У прыватнасці, скарэкціраваны пералік дакументаў для праходжання перадпалётнага надгляду. Пералікам вызначаны дакументы для міжнародных і ўнутраных паветраных ліній (у тым ліку ўключаны біяметрычны пашпарт грамадзяніна Беларусі, біяметрычны дыпламатычны пашпарт і біяметрычны службовы пашпарт грамадзяніна Беларусі і інш.), а таксама для ўнутраных паветраных ліній. Там сярод неабходных дакументаў — ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Беларусі, біяметрычны від на жыхарства ў нашай краіне замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Беларусі асобы без грамадзянства і інш.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2021 года.