“Талака жыве!” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



Найстарэйшая ў Гомелі грамадская арганізацыя “Талака” – на парозе ліквідацыі. Цягам 35-ці год маладыя людзі прыходзілі ў аб’яднанне, каб святкаваць разам Купалле ці Каляды, каб даведвацца пра гісторыю свайго горада, каб ездзіць у вандроўкі. Аднак улады палічылі фальклорныя святы і краязнаўства небяспечнымі і ліквідуюць арганізацыю.