Маршалак Падляшша ўшанаваў 82-ю гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны
1 верасня 1939 года а 4.45 раніцы нямецкія войскі атакавалі Вестэрплатэ ў Гданьску.
Гэтая дата лічыцца сімвалічным пачаткам Другой сусветнай вайны. У 82-ю гадавіну гэтых падзей маршал Артур Касіцкі ўсклаў кветкі на Вайсковых могілках у Беластоку.
Яго суправаджалі: старшыня сейміку ваяводства Багуслаў Дэмбскі ды радны Генрых Дэмбоўскі.