У Беларусі выдалі новы буквар для школ з беларускай мовай навучання



У Беларусі выдалі новы буквар — спецыяльна для школ з беларускай мовай навучання, паведаміў тэлеканал АНТ. Адзначаецца, што аўтары ўлічылі інтарэсы сучасных дзяцей і пастараліся зрабіць кнігу займальнай. Ад старога буквара застаўся толькі памер, цяпер іншы змест і ілюстрацыі. Дадаліся QR-кодаў, з дапамогай якіх школьнікі і настаўнікі змогуць паглядзець мультфільмы.

Да гэтага мільёны дзяцей вучыліся па буквары Анатоля Клышкі, складзеным яшчэ ў 1969-м годзе. Потым было 40 перавыданняў з удакладненнямі. Анатоль Клышка памёр у красавіку 2021 года.