„Каб тутака дабро перамагло” – рэпартаж Улі Шубзды



Пасля 2 гадоў перапынку „Барык” прачнуўся зноў. „Басовішча”, якое стварылі беларусы Падляшша, было заўсёды месцам, дзе свабодна луналі бел-чырвона-белыя сцягі і гучала беларускае слова. Зараз, магчыма, яшчэ больш чым раней абудзілася патрэба дыскусіі, сустрэчы, прасторы, якія аб’яднаюць і дадуць сілы ў далейшым змаганні.