У беларускіх школах вахцёраў плануецца замяніць міліцыянтамі



У беларускіх школах вахцёраў плануюць замяніць на супрацоўнікаў міліцыі. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце Міністэрства ўнутраных спраў «На страже» распавёў кіраўнік Дэпартамента аховы Аляксандр Шэпелеў.

– Відавочна, што кваліфікацыя супрацоўнікаў, якія дзяжурылі на ўваходзе ў школы, як правіла гэта людзі сталага ўзросту, не адпавядае сучасным патрабаванням. Па гэтай прычыне Міністэрства ўнутраных спраў і дэпартамент аховы прапанавалі установам адукацыі мінімальны комплекс мер бяспекі для работнікаў і навучэнцаў, – растлумачыў Шэпелеў.

Ён дадаў, што на сённяшні дзень у школах працуюць вахцёры і вартаўнікі, якія ўжо прайшлі адпаведнае навучанне. Ён нагадаў, што ў кожнай навучальнай установе ўсталявалі кнопкі трывожнай сігналізацыі, а ахоўнікі і кантралёры прайшлі адпаведныя праверкі.