Пра Гары Потэра
Якое дачыненне Гары Потэр мае да Прыднястроўя? Да нядаўняга часу аніякага. Прыднястроўе — гэта непрызнанае міжнароднай супольнасцю ўтварэнне, якое падтрымлівае адносіны з такім ж непрызнанымі дзяржавамі Абхазіяй і Паўднёвай Асетыяй. Гары Потэр – папулярны герой, выдуманы англійскай аўтаркай Джаан Роўлінг. Падаецца, пра Хогвардс, выдуманую навучальную ўстанову ведаюць болей, чым пра непрызнанае ўтварэнне Прыднястроўе. Ну, і дзеці ўсяго свету хацелі б вучыцца ў выдуманай школе чараўнікоў Хогвардсе, чым у непрызнаным Прыднястроўі.
І вось у дзень ведаў у Прыднястроўі, каля будынка ўніверсітэта адкрылі помнік Гары Потэру. З якога такога – не зразумела. Якое дачыненне Гары Потэр мае да непрызнанага Прыднястроўя – таксама незразумела. Адная справа, калі падобны помнік з’явіўся ў Лондане: аўтарка кніг пра чыраўніка Гары Потэра, Джаан Роўлінг, з’яўляецца ўсё ж такі брытанскай пісьменніцай. Акрамя таго, сусвет Гары Потэра перасякаецца з Лонданам. Гэта і вакзал Кінг-Крос, дзе знаходзіцца знакамітая платформа 9 ¾. Гэта і Дом Рэптылій Лонданскага Заапарку, дзе Гары Потэр упершыню размаўляе са змеямі. Гэта і плошча Пікадзілі, куды трапляе Гары Потэр з сябрамі ў апошняй частцы “Дары смерці”. А вось куды Гары Потэр не трапляе ні ў кнізе, ні ў фільме, дык гэта ў Прыднястроўе. Таму навошта ў непрызнаным Прыднястроўі адкрылі з такім пафасам і з удзелам кіраўніка ўтварэння помнік Гары Потэру – не зразумела.