„Еўракамісія рашуча падтрымлівае пазіцыю Польшчы па ахове межаў ЕЗ”



Еўрадэпутат Богдан Жоньца падкрэслівае, што краіны ЕЗ зрабілі высновы з міграцыйнага крызісу 2015 года.

Еўракамісія рашуча падтрымлівае пазіцыю Польшчы адносна неабходнасці абароны межаў ад наплыву нелегальных мігрантаў, лічыць дэпутат Еўрапарламента ад польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць». Богдан

Жоньца (Bogdan Rzońca) заявіў, што краіны ЕЗ зразумелі пагрозу, якой з’яўляюцца спробы стварыць новы канал для кантрабанды мігрантаў праз Беларусь у Польшчу і Літву.

У эфіры Polskie Radio 24 Богдан Жоньца пераконваў, што цвёрдую пазіцыю Польшчы па пытаннях незаконнай міграцыі падтрымлівае большасць еўрадэпутатаў:

— Сам факт, што пачуццё бяспекі — адна з асноўных чалавечых патрэбаў, прычыняецца да таго, што пазіцыю польскага ўрада падтрымліваюць краіны ЕЗ, у тым ліку Германія, і Еўракамісія. Гэта бачнае і гэта важнае.

Палітык дадаў, што цяпер краіны Еўразвяза бяруць прыклад з Польшчы, якая ў 2015 годзе выступіла супраць устанаўлення лімітаў для мігрантаў і заблакавала іх масавы прыём. Сёння некаторыя краіны, напрыклад, Аўстрыя і Швецыя, адкрыта кажуць, што прыём вялікай колькасці іншаземцаў быў памылкай, якую не варта паўтараць, кажа еўрадэпутат.

Паводле www.polskieradio.pl