Дзяржрэгуляванне цэн працягнецца да канца года
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю працягнула да канца года дзяржаўнае рэгуляванне цэн на шэраг сацыяльна значных тавараў. Маюцца на ўвазе свежая рыба, мясныя субпрадукты, перац, соль, гарбата, кава ды іншыя прадукты.
Рашэнні аб дзяржаўным рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары ўрад Беларусі ўзгадняе з Еўразійскай эканамічнай камісіяй.