Станіслаў Драгун працягнуў кантракт з БАТЭ



Станіслаў Драгун працягнуў кантракт з БАТЭ. Кантракт разлічаны да канца 2022 года. У 155 афіцыйных паядынках за „жоўта-сініх” у Драгуна 38 галоў і 25 выніковых перадач, два чэмпіёнства (2017, 2018) і два Кубка Беларусі (2020 ды 2021). Зараз Драгун працягвае займацца па індывідуальным плане пасля аперацыі на крыжападобнай звязцы. 

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША

Другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў Нью-Ёрку. Беларуска ў 1/16 фіналу сустракалася з амерыканскай тэнісісткай Даніэль Колінз, якая займае 29-е месца ў сусветным рэйтынгу, і выйграла ў двух сэтах – 6:3, 6:3. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Арына Сабаленка згуляе з бельгійкай Эліз Мертенс (16-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

У мужчынскім парным разрадзе на Адкрытым чэмпіянаце ЗША беларус Ілля Івашка завяршыў выступленне ўжо ў першым раўндзе. Ён у тандэме з іспанцам Хауме Мунарам прайграў дуэту бельгійцаў Ёранаму Флігену і Сандэру Жыле – 3:6, 3:6.

Беларуска Ганна Кубарава прайграла ў паўфінале турніру ВТА ў іспанскай Марбельі. У 1/2 яна прайграла першай сеянай расіянцы Марыне Мельнікавай – 4:6, 6:2, 6:3.

Урад Вялікабрытаніі адмовіў „МЮ” у просьбе адмяніць 5-дзённы карантын для Раналду

Форвард „Манчэстэр Юнайтэд” Крышціяну Раналду ўвечары 3 верасня прыбыў у Манчэстар і павінен прайсці 5-дзённы карантын. Кіраўніцтва клуба зрабіла запыт ва Урад краіны з просьбай адмяніць каранцін для партугальца, але атрымалі адмову. Цяпер Роналду зможа прыступіць да трэніровак праз 5 дзён пасля здачы адмоўных тэстаў на коронавирус.

Беларускія каманды выступяць у спаборніцтвах па баскетболе 3х3 на Гульнях краін СНД

Дзве моладзевыя беларускія каманды (U-23) возьмуць удзел у турніры па баскетболе 3х3 першых Гульняў краін СНД, якія праходзяць у Казані. На групавым этапе жаночых спаборніцтваў беларускія спартоўкі сустрэнуцца са зборнымі Узбекістана, Расеі і Арменіі. У складзе зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Ваўка згуляюць Кацярына Карчэўская, Наталля Гарбачова, Алена Цітавец і Ірына Краўчанка. У мужчынскім турніры згуляе 6 каманд. Беларусы ў папярэдняй групе В пазмагаюцца супраць Азербайджана і Кыргызстана. Галоўны трэнер Дзмітрый Калтуноў разлічвае на Цімура Друкова, Аляксея Навойчыка, Віталя Лебедзева і Кірыла Васкаўцова.